Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:літота

Гэта старая версія дакумента!


Літота

Літота (грэч. litόtes – прастата) - рэзкае змяншэнне якіх-небудзь уласцівасцей ці прымет з'явы або прадмета. У такім змяншэнні, як і ў рэзкім перабольшанні (гіпербала), выяўляюцца адносіны пісьменніка да аб’екта адлюстравання, на якім завастраецца асаблівая ўвага. Літота ужываецца ў народнай творчасці, увайшла ў народную фразеалогію (хлапчачок з кулачок, розуму з макавае зерне, хацінка на курыных ножках), сустракаецца нярэдка ў сучаснай літаратуры.
Часам літота выкарыстоўваецца ў вершы адначасова з гіпербалай. Суладдзе гэтых кантрастных тропаў стварае асаблівы мастацкі эфект.

слоўнік/літота.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki