~~META: title = Літота &keywords = літота &abstract = Літота як адзін з тропаў. Ужыванне літоты ў народнай фразеалогіі &iftrue = nan ~~ ====== Літота ====== Літота (грэч. litόtes – прастата) - рэзкае змяншэнне якіх-небудзь уласцівасцей ці прымет з'явы або прадмета. У такім змяншэнні, як і ў рэзкім перабольшанні ([[слоўнік/гіпербала|гіпербала]]), выяўляюцца адносіны пісьменніка да аб’екта адлюстравання, на якім завастраецца асаблівая ўвага. Літота ужываецца ў народнай творчасці, увайшла ў народную фразеалогію (хлапчачок з кулачок, розуму з макавае зерне, хацінка на курыных ножках), сустракаецца нярэдка ў сучаснай літаратуры.\\ Часам літота выкарыстоўваецца ў вершы адначасова з гіпербалай. Суладдзе гэтых кантрастных тропаў стварае асаблівы мастацкі эфект.