~~META: title = Лірычнае адступленне &keywords = лірычны, адступленне &abstract = Што такое лірычнае адступленне? &iftrue = nan ~~ ====== Лірычнае адступленне ====== Лірычнае адступленне - адступленне ад сюжэтнага разгортвання падзей у эпічных і [[слоўнік/ліра-эпічныя-жанры|ліра-эпічных]] творах, у якім пісьменнік выказвае свае думкі і настроі ў сувязі з тымі ці іншымі паводзінамі герояў, абставінамі, падзеямі і гэтак далей. Такія лірычныя адступленні нярэдкія ў творах Янкі Купалы (паэмы [[творы/янка-купала/янка-купала-бандароўна|"Бандароўна"]], [[творы/янка-купала/ідэйны-змест-паэмы-купалы-тарасава-доля|"Тарасава доля"]]), Якуба Коласа (паэмы "Новая зямля", "Сымон-музыка", [[слоўнік/трылогія|трылогія]] "На ростанях"), [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]] (раман "Птушкі і гнёзды") і інш.\\ Лірычныя адступленні адносяцца да пазасюжэтных элементаў твору.