Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:ліра-эпічныя-жанры

Гэта старая версія дакумента!


Ліра-эпічныя жанры

Ліра-эпічныя жанры — сукупнасць твораў паэзіі, у якіх спалучаюцца адзнакі двух літаратурных родаў — лірычнага і эпічнага. Да гэтых жанраў адносяць паэму, баладу, вершаваныя аповесць і раман і інш.
Ліра-эпічныя творы характарызуюцца наяўнасцю сюжэта, акрэсленых вобразаў-характараў і разам з тым шырокім выяўленнем аўтарскіх адносін да паказанага праз эмацыянальнае апавяданне або шляхам увядзення ў твор разгорнутых лірычных адступленняў.
Ліра-эпічныя жанры асабліва інтэнсіўна развіваліся ў эпоху рамантызму. Яны пашыраны і ў рэалістычнай літаратуры. Часта да іх звярталіся Янка Купала (паэмы «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва» і інш.), Якуб Колас (паэмы «Новая зямля», «Сымон-музыка», «Рыбакова хата»), Аркадзь Куляшоў («Сцяг брыгады», «Далёка да акіяна», «Цунамі») і многія іншыя беларускія паэты.

l>

Падобныя старонкі

слоўнік/ліра-эпічныя-жанры.1755957792.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 14:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki