~~META: title = Ліра-эпічныя жанры &keywords = Ліра-эпічны, жанр &abstract = Ліра-эпічныя жанры: паэма, балада, вершаваныя аповесць і раман і інш. &iftrue = nan ~~ ====== Ліра-эпічныя жанры ====== Ліра-эпічныя жанры — сукупнасць твораў паэзіі, у якіх спалучаюцца адзнакі двух [[слоўнік/род-літаратурны|літаратурных родаў]] — лірычнага і эпічнага. Да гэтых жанраў адносяць [[слоўнік/паэма|паэму]], [[слоўнік/балада|баладу]], вершаваныя аповесць і раман і інш.\\ Ліра-эпічныя творы характарызуюцца наяўнасцю [[слоўнік/сюжэт|сюжэта]], акрэсленых вобразаў-характараў і разам з тым шырокім выяўленнем аўтарскіх адносін да паказанага праз эмацыянальнае апавяданне або шляхам увядзення ў твор разгорнутых лірычных адступленняў.\\ Ліра-эпічныя жанры асабліва інтэнсіўна развіваліся ў эпоху рамантызму. Яны пашыраны і ў рэалістычнай літаратуры. Часта да іх звярталіся [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] (паэмы «[[творы/янка-купала/янка-купала-курган|Курган]]», «[[творы/янка-купала/янка-купала-бандароўна|Бандароўна]]», «[[творы/янка-купала/янка-купала-магіла-льва|Магіла льва]]» і інш.), [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]] (паэмы «[[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя|Новая зямля]]», «[[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака|Сымон-музыка]]», «Рыбакова хата»), [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]] («[[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-сцяг-брыгады|Сцяг брыгады]]», «Далёка да акіяна», «[[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-цунамі|Цунамі]]») і многія іншыя беларускія паэты. l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/жанр-літаратурны]] * [[слоўнік/вершаваныя-жанры]] * [[слоўнік/жанры-класічныя]]