~~META: title = Лімэрык &keywords = лімэрык &abstract = Лімэрык (лімрык). Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Лімэрык ====== Лімэрык (лімрык) — пяцірадковік трохстопнага [[слоўнік/анапест|анапеста]] з рыфмоўкай //**аабба**//; трэці і чацвёрты радкі, як правіла, маюць па дзве [[слоўнік/стапа|стапы]] анапеста. Адносіцца да гумарыстыкі. Шырока карыстаецца парадаксальнасцю, абсурднасцю, неверагоднай выдумкай. У першым радку, як правіла, паведамляецца імя і месца жыхарства персанажа.\\ Узнік лімэрык у Ірландыі. Шырока вядомы стаў у ХІХ ст. дзякуючы творчасці Эдварда Ліра, які выдаў некалькі кніг лімэрыкаў. Звычайна лімэрыкі пішуцца з выкарыстаннем [[слоўнік/каламбур|каламбураў]], неалагізмаў, паэтыкі прымітывізму.\\ Першыя беларускія лімэрыкі надрукаваў А. Хадановіч (некалькі цыклаў лімэрыкаў пад агульнай назвай «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі», 2000-2001). Затым да гэтага віду верша звярнуліся Жбан Няўмера («Дзесяць мяхоў беларускай гісторыі», 2001), С. Балахонаў («Гомельскія лімэрыкі», 2001) і інш. Вось, для прыкладу, лімэрык А. Хадановіча: Пачатковец-празаік з Нясвіжу\\ Пенталогію склаў для прэстыжу.\\ Як назваць?«Пентагон»?\\ Можа, «Пентамерон»?\\ Перавагу аддаў«Пяцікніжжу».\\ \\ Партызан з Белавежскае пушчы\\ Смажыў бульбу на рыбіным тлушчы.\\ Жыў, нібы багацей,\\ Ды баяўся гасцей,\\ Бо, на жаль, быў зусім непітушчы.\\ \\ Прыгажуні з далёкіх Ждановіч\\ Спадабаўся Андрэй Хадановіч.\\ Тоне ўся ў пачуцці,\\ Цяжка выйсце знайсці,\\ Ды няма безвыходных становішч.