~~META: title = Лібрэта &keywords = лібрэта &abstract = Лібрэта як аснова музычна-драматычнага твора &iftrue = nan ~~ ====== Лібрэта ====== Лібрэта - літаратурны тэкст, што кладзецца ў аснову якога-небудзь музычна-драматычнага твора (оперы, аперэты, радзей - [[слоўнік/кантата|кантаты]], араторыі). Пішацца, як правіла, вершаванай мовай. Звычайна не мае самастойнага мастацкага значэння.\\ Засноўваюцца лібрэта найчасцей на вядомых творах нацыянальнай літаратуры, пішуцца - з улікам музычнага мастацтва - як самімі аўтарамі гэтых твораў, так і іншымі літаратарамі. Так, Алесь Петрашкевіч, выкарыстаўшы сюжэт паэмы Якуба Коласа "Новая зямля", напісаў лібрэта аднайменнай оперы Ю. Семянякі, [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзімір Караткевіч]] для оперы Дз. Смольскага "Сівая легенда" стварыў лібрэта паводле сваёй аповесці, [[постаці/вольга-іпатава|Вольга Іпатава]] ў аснову лібрэта оперы А. Бандарэнкі "Князь Наваградскі" паклала п'есу Л. Пракопчыка і г. д.\\ Часам лібрэта не маюць літаратурных першакрыніц, выступаюць як сюжэтна самастойныя творы. Сярод аўтараў такіх лібрэта (лібрэтыстаў) можна назваць М. Клімковіча ("Кастусь Каліноўскі" Дз. Лукаса), [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Петруся Броўку]] і Я. Рамановіча ("Дзяўчына з Палесся" Я. Цікоцкага), А. Бачылу ("Яснае світанне" А. Туранкова, "Калючая ружа" Ю. Семянякі) і інш.