~~META: title = Лэ &keywords = Лэ, віралэ &abstract = Што такое лэ? Сувязь паходжання і эстэтычных функцый лэ і віралэ &iftrue = nan ~~ ====== Лэ ====== Лэ (ад франц. laі — свецкі) — від дзевяцірадковай [[слоўнік/страфа|страфы]], у якую ўваходзяць тры [[слоўнік/трохрадкоўе-тэрцэт|трохрадкоўі]] з рыфмоўкай //ААбААбААб//. Усе трэція радкі трохрадкоўяў кароткія і часам маюць іншы [[слоўнік/памер-вершаваны|памер]]. Сваёй формай нагадвае [[слоўнік/віралэ|віралэ]], з якім вельмі цесна звязаны і паходжаннем, і эстэтычнай функцыяй. У сярэдневяковай Францыі падчас маладзёжных вечарынак хоры юнакоў і дзяўчат пачаргова выконвалі лэ і віралэ.\\ Узор падоўжанага лэ (на 22 радкі ) пакінуў [[постаці/уладзімір-жылка|Уладзімір Жылка]] — верш «Развітанне» (1928). Вось першыя тры страфы гэтага твора: Пара! Не моўкне хваль гамонка,\\ Спявае вецер свежа, гонка\\ І ветразь плешча — адплывай!\\ Цалуй ў апошні моцна, звонка —\\ Мой сум, як золата пярсцёнка,\\ На сэрца лёг і цісне ўкрай.\\ Але трывог не ўбачаць вонках,\\ Хоць вочы — светлая палонка, —\\ У іх адно, адно пытай...