~~META: title = Летапіс &keywords = летапіс &abstract = Летапіс як від старажытнай літаратуры. Беларускія летапісы &iftrue = nan ~~ ====== Летапіс ====== Летапіс - від старажытнай мемуарнай літаратуры, у якім запіс дакладных звестак пра пэўныя падзеі, сведкам якіх быў летапісец, спалучаўся з літаратурна апрацаванымі [[слоўнік/паданне|паданнямі]] пра падзеі ранейшыя, мінулыя. Такая ўласцівасць летапісу родніць яго з мастацкай літаратурай, яе гісторыка - дакументальным жанрам.\\ Самыя раннія беларускія летапісы (XІІ - XІV ст. ), у тым ліку Полацкі летапіс, не захаваліся. Вядомыя летапісы XV - XVІІ ст. - "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх", "Беларуска-літоўскі летапіс 1446", "Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага", "Хроніка Быхаўца", "Летапіс Аўраамкі", "Радзівілаўскі летапіс", "Баркулабаўская хроніка", "Магілёўская хроніка" і інш.\\ Спалучаючы ў сабе дакументальнае і выдуманае, рэальнае і легендарнае, летапісы аказалі ўздзеянне на развіццё мастацкай прозы, абумовіўшы нараджэнне такіх яе формаў, як дзённікі ("Дыярыуш" [[творы/іншае/афанасій-філіповіч|Афанасія Філіповіча]]), гістарычныя хронікі ("Гістарычныя запіскі" Ф. Еўлашоўскага).\\ Вобраз летапісца знайшоў адбітак у новай беларускай літаратуры ([[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-летапісец|"Летапісец" Максіма Багдановіча]]). Сам жа стыль летапісу (хранікальнасць, дакументальнасць, канкрэтнасць звестак, дэталяў і гэтак далей) часам спецыяльна наследуецца ("Дыярыуш Мацея Белановіча" [[творы/барыс-сачанка/жыццёвы-і-творчы-шлях-барыса-сачанкі|Барыса Сачанкі]]). Аднак найчасцей летапісы уплываюць на сучасную прозу апасродкавана, прадвызначаюць яе мемуарна-дакументальны характар ("[[творы/андрэй-мрый/андрэй-мрый-3aпіскі-самсона-самасуя|Запіскі Самсона Самасуя]]" [[постаці/андрэй-мрый|Андрэя Мрыя]], "[[творы/францішак-аляхновіч/францішак-аляхновіч-у-капцюрох-гпу|У кіпцюрах ГПУ]]" [[постаці/францішак-аляхновіч|Францішка Аляхновіча]], "[[books/Ларыса%20Геніюш%20-%20Споведзь.pdf|Споведзь]]" [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш|Ларысы Геніюш]] і інш.). ===== Падобныя старонкі ===== * [[аналіз-і-крытыка/беларуска-літоўскае-летапісанне]] * [[творы/іншае/беларуска-літоўскі-летапіс-1446-г]] * [[творы/іншае/летапісец-вялікіх-князёў-літоўскіх]]