~~META: title = Лексіка літаратурная &keywords = лексіка, літаратурны &abstract = Літаратурная лексіа і яе сродкі &iftrue = nan ~~ ====== Лексіка літаратурная ====== Лексіка літаратурная (ад гр. lexis - слова, выраз) - слоўнікавы склад якога-небудзь твора або ўсёй мастацкай творчасці таго ці іншага пісьменніка.\\ Матэрыялам і інструментам кожнага пісьменніка з'яўляецца мова пэўнага народу ў яе літаратурнай разнавіднасці. Аднак задача літаратуры, яе спецыфіка як мастацтва слова прадвызначаюць і некаторыя адрозненні мовы мастацкай літаратуры ад звычайнай літаратурнай мовы як у галіне сінтаксісу (гл. сінтаксіс літаратурны), гукавой арганізацыі (гл. гукапіс літаратурны), так і лексікі. Больш таго, лексічны склад мовы паэзіі нават пэўным чынам адрозніваецца ад лексікі мастацкай прозы. Дзякуючы вершаванай мове, якой пераважна карыстаецца паэзія, кожнае слова ў паэтычным творы навідавоку, інтанацыйна і рытмічна вылучана. Ды і сама колькасць слоў тут невялікая (у параўнанні, скажам, з творамі прозы). Ад гэтага вартасць кожнага слова і яго адчувальнасць у паэтычным кантэксце надзвычай павышаецца. Разам з тым узрастае адказнасць паэта за выбар слова, яго сэнсавае напаўненне і гукавы лад. Мова паэзіі - гэта эмацыянальна афарбаваная мова. Таму ў ёй павышаецца роля экспрэсіўных моўных форм, што перадаюць эмацыянальны стан [[слоўнік/вобраз-лірычнага-героя|лірычнага героя]] паэта. Намнога большае значэнне ў ёй, у параўнанні з мовай прозы і літаратурнай мовай увогуле, мае сістэма пераносных значэнняў слоў - тропы. У паэзіі назіраецца своеасаблівая канцэнтрацыя тропаў, якія адыгрываюць тут незаменную выяўленчую ролю. Сапраўдныя пісьменнікі ўважліва ставяцца да кожнага слова, чуйна прыслухоўваюцца да жывой мовы народа, бяруць з яе ўсё лепшае, пры неабходнасці самі займаюцца словатворчасцю, запазычваюць з іншых, найперш суседніх, моў. Літаратар заўсёды павінен памятаць, што ён не толькі ахоўнік і захавальнік роднай мовы, яе чысціні, прыгажосці і багацця, але і памнажальнік гэтага багацця.\\ **Лексікон пісьменніка** (слоўнікавы склад яго мовы) звычайна налічвае некалькі дзесяткаў тысяч слоў, хаця можа быць і не такі вялікі. Так, у мове Францыска Скарыны прыблізна 9 500 слоў і словаформаў, у [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] і Якуба Коласа - каля 30 000 (для параўнання: у Шэкспіра - 15 000, у А. Пушкіна - 20 000, у [[творы/тарас-шаўчэнка/жыццё-і-творцасць-тараса-шаўчэнкі|Тараса Шаўчэнкі]] - 10 000).\\ Галоўнае - характар выкарыстання літаратурнай лексікі, у склад якой уваходзяць не толькі шырокаўжывальныя словы і словазлучэнні, але і вузкаўжывальныя. Якраз карыстанне апошнімі ў многім прадвызначае стыль пісьменніка, характар яго мовы, вартасць усёй яго творчасці. Пісьменнікі з пэўнымі мастацкімі мэтамі (для характарыстыкі вобразаў-персанажаў, часу і месца дзеяння, больш дакладнай перадачы думак, выяўлення пэўных эмоцый і г. д.) звяртаюцца да [[слоўнік/сінонімы|сінонімаў]] (словы, якія па-рознаму абазначаюць аднолькавыя ці блізкія па значэнню паняцці, разуменні, прадметы: "Прабегшы некалькі хат, Арцём завярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у надворак Юркі Труса, з надворку заламаў у вулачку і пасучыў проста да калодзежа" — Якуб Колас); [[слоўнік/амонімы|амонімаў]] (словы, аднолькавыя па напісанню і гучанню, але розныя па значэнню) і [[слоўнік/паронімы|паронімаў]] (словы, блізкія па напісанню і гучанню, але розныя па значэнню: "Добра Керзан піша ноты - %%//%% Проста люба паглядзець, %%//%% Ды няма у нас ахвоты %%//%% Па ягоных нотах пець" — [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрат Крапіва]]; Там ціхі зімні бор %%//%% Сябруе з зімным морам" — А. Зарыцкі); амографаў (словы, аднолькавыя па напісанню, але розныя па гучанню) і амафонаў (словы, аднолькавыя па вымаўленню, але розныя па напісанню: "Покуль Бог папу на расу %%//%% Сыпаў срэбную расу, / / Чорт у храме выграб касу %%//%% І купіў сабе касу" — [[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]]; "На мыліцах юнак-настаўнік %%//%% Расказвае, нібыта казку, %%//%% Што неўзабаве дзень настане %%//%% І кожны бацька зніме каску"— [[постаці/анатоль-вялюгін|Анатоль Вялюгін]]), [[слоўнік/антонімы|антонімаў]] (словы з супрацьлеглым значэннем: "Я адплаціў народу, %%//%% Чым моц мая магла: %%//%% Зваў з путаў да свабоды, %%//%% Зваў з цемры да святла" — Янка Купала), [[слоўнік/дыялектызм|дыялектызмаў]] (словы з мясцовых гаворак) і [[слоўнік/варварызм|варварызмаў]] (запазычанні з чужой мовы, яшчэ не засвоеныя мовай роднай: "Неўталоннік мой ты, неўталоннік, - %%//%% Ушчувае праўнука старая" — [[постаці/аляксей-пысін|Аляксей Пысін]]); [[слоўнік/жарганізм|жарганізмаў]] (словы з лексікону людзей, звязаных якімі-небудзь умовамі жыцця і працы) і [[слоўнік/вульгарызм|вульгарызмаў]] (грубыя, лаянкавыя словы); [[слоўнік/архаізмы|архаізмаў]] (устарэлыя словы) і гістарызмаў (словы, якія называюць прадметы, з'явы і паняцці, што перасталі ўжо існаваць).\\ Значны разрад літаратурнай лексікі складае **анамастыка літаратурная** (сукупнасць уласных імёнаў), з якой вылучаецца **антрапаніміка** (імёны і прозвішчы людзей) і **тапаніміка** (геаграфічныя назвы). Прычым, у творчасці пісьменнікаў анамастыка, як правіла, матывавана ідэйна-сэнсавымі і мастацка-выяўленчымі задачамі, узгоднена з законамі роднай мовы. Асобныя **онімы** (назвы і імёны) становяцца нярэдка назвамі твораў ці іх раздзелаў ("[[творы/уладзіслаў-галубок/уладзіслаў-галубок-ганка|Ганка]]" [[постаці/уладзіслаў-галубок|Уладзіслава Галубка]], "Барбара Радзівіл" Раісы Баравіковай, "Ніжнія Байдуны" [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]], "Ясельда" [[постаці/яўгенія-янішчыц|Яўгеніі Янішчыц]]), асобных вершаваных ці празаічных зборнікаў ("[[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-вечалле|Вечалле]]" [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгора Барадуліна]], "Наталя" [[постаці/янка-скрыган|Янкі Скрыгана]], "Азбука Васі Вясёлкіна" [[постаці/васіль-вітка|Васіля Віткі]]). У творах кожнага значнага пісьменніка выкарыстоўваюцца сотні, нават тысячы онімаў. Так, Якуб Колас толькі для наймення персанажаў ужыў 252 мужчынскія імені і 142 жаночыя. Што да тапанімічных назваў, то іх у творах народнага паэта Беларусі некалькі тысяч. Даволі часта пісьменнікі звяртаюцца і да фразеалогіі. [[слоўнік/фразеалагізм|Фразеалагізмы]] — словазлучэнні, у якіх словы цесна звязаны паміж сабой і ўтвараюць адзінае сэнсавае цэлае. Сюды ўваходзяць [[слоўнік/ідыёма|ідыёмы]] - непадзельныя словазлучэнні, значэнне якіх не супадае са значэннем асобных слоў, што іх складаюць (даць лататы, пагрэць рукі, выскаляць зубы, гнуцца ў крук), [[слоўнік/прыказка|прыказкі]] і прымаўкі - трапныя ўстойлівыя народныя выслоўі павучальнага характару, што ўвасабляюць мудрасць і шматвяковы вопыт людзей у той ці іншай галіне гаспадарчай або духоўнай дзейнасці, крылатыя словы (гл. афарызм).\\ Майстры мастацкага слова не толькі з тымі ці іншымі мэтамі выкарыстоўваюць словы і словазлучэнні, але і самі пашыраюць, удасканальваюць выяўленчыя мажлівасці літаратурнай лексікі. З аднаго боку, яны, напрыклад, уваскрашаюць вобразную моц фразеалагізмаў, звяртаючыся да паэтычнай этымалогіі, зваротнай метафарызацыі. З другога боку, дзеля глыбейшага выяўлення эмацыянальнай думкі яны нярэдка ў адпаведнасці з законамі роднай мовы ствараюць новыя словы - свае, **аўтарскія неалагізмы**, або [[слоўнік/наватвор|наватворы]].