Гэта старая версія дакумента!
Легенда
Легенда (лац. legenda - вартае прачытання) - невялікае фальклорнае або літаратурнае апавяданне, у аснове якога ляжыць аповед пра нейкую незвычайную падзею або геройскі ўчынак выдатнага чалавека.
Літаратурныя легенды - гэта, як правіла, літаратурныя апрацоўкі народных пераказаў. Так, паданне пра двух братоў-разбойнікаў, якія закахаліся ў адну і тую ж дзяўчыну, лягло ў аснову вершаванай легенды Янкі Купалы «Два браты». У аснове вершаванай легенды Максіма Танка «Іван-ды-Мар'я» - таксама народнае гераічнае паданне.
Часам, аднак, народныя паданні пад пяром пісьменніка перарастаюць межы звычайных легенд. У прыватнасці народная легенда пра разбойніка Машэку склала сюжэтную аснову вядомай рамантычнай паэмы Янкі Купалы «Магіла льва». Тое ж можна сказаць і пра яго паэмы "Бандароўна", "Курган", якія, нягледзячы на іх выразны народна-легендарны характар, нельга аднесці да звычайных вершаваных легенд.
Падобныя старонкі
- запаветны-куточак
- пяро-жар-птушкі
- легенда-пра-нёман
- машэка
- паданне