~~META: title = Легенда &keywords = легенда, паданне &abstract = Легенда літаратурная и легенда народная &iftrue = nan ~~ ====== Легенда ====== Легенда (лац. legenda - вартае прачытання) - невялікае фальклорнае або літаратурнае апавяданне, у аснове якога ляжыць аповед пра нейкую незвычайную падзею або геройскі ўчынак выдатнага чалавека.\\ Літаратурныя легенды - гэта, як правіла, літаратурныя апрацоўкі народных пераказаў. Так, паданне пра двух братоў-разбойнікаў, якія закахаліся ў адну і тую ж дзяўчыну, лягло ў аснову вершаванай легенды [[постаці/янка-купала-коратка|Янкі Купалы]] "Два браты". У аснове вершаванай легенды [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] "Іван-ды-Мар'я" - таксама народнае гераічнае паданне.\\ Часам, аднак, народныя паданні пад пяром пісьменніка перарастаюць межы звычайных легенд. У прыватнасці народная легенда пра разбойніка Машэку склала сюжэтную аснову вядомай рамантычнай паэмы Янкі Купалы "[[творы/янка-купала/янка-купала-магіла-льва|Магіла льва]]". Тое ж можна сказаць і пра яго паэмы [[творы/янка-купала/янка-купала-бандароўна|"Бандароўна"]], [[творы/янка-купала/янка-купала-курган|"Курган"]], якія, нягледзячы на іх выразны народна-легендарны характар, нельга аднесці да звычайных вершаваных легенд. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>запаветны-куточак]] * [[ibdc.ped>пяро-жар-птушкі]] * [[ibdc.ped>легенда-пра-нёман]] * [[ibdc.ped>машэка]] * [[слоўнік/паданне]]