Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:купальскія-песні

Гэта старая версія дакумента!


Купальскія песні

Купальскія песні — народныя абрадавыя песні летняга цыклу, якія пачынаюць спяваць на другім тыдні свята Купалля (25 чэрвеня па новым стылі, 7 ліпеня — па старым), але асабліва шырока — у ноч перад святам і на самое свята (пры купальскім вогнішчы, падчас пускання вянкоў на ваду, пры збіранні лекавых траў і г. д.).
У купальскія песнях увасобіліся культы продкаў, розныя магічныя заклінанні і інш. Асноўнае месца ў іх займае любоўная лірыка. Яны вызначаюцца асаблівым лірызмам, шчырасцю, задушэўнасцю («Ой рана на Йвана……», «Ішла Купалка сялом, сялом……», «Сягоння Купала, заўтра Ян……»). Многія ўзоры купальскіх песняў можна знайсці ў выданні «Купальскія і пятроўскія песні» (1985).

Падобныя старонкі

  • выхаванне-песняй
слоўнік/купальскія-песні.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki