~~META: title = Кульмінацыя &keywords = кульмінацыя &abstract = Кульмінацыя як адзін з кампанентаў сюжэту &iftrue = nan ~~ ====== Кульмінацыя ====== Кульмінацыя (ад лац. culmen — вяршыня) — вышэйшы пункт напружання ў развіцці дзеяння мастацкага твора, калі найпаўней раскрываюцца характары галоўных герояў.\\ У вялікіх эпічных або драматычных творах са складанай [[слоўнік/кампазіцыя|кампазіцыяй]] кульмінацый можа быць некалькі — адпаведна некалькім сюжэтным лініям твора.