Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:крыніцазнаўства

Гэта старая версія дакумента!


Крыніцазнаўства

Крыніцазнаўства - дапаможная галіна літаратуразнаўства, якая займаецца выяўленнем, сістэматызацыяй і публікацыяй літаратурных крыніц: асобных твораў, матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчай дзейнасцю пісьменнікаў.
Многія такія матэрыялы захоўваюцца ў архівах (у Мінску - у Нацыянальным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Беларусі), музеях (напрыклад, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у літаратурных музеях Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі), рукапісных аддзелах бібліятэк (у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Фундаментальнай бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі імя Якуба Коласа) і інш.
З архіўных і рэдкіх пісьмовых крыніц узяты матэрыялы для арыгінальнай кнігі «Шлях паэта. Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча»(1975; уклала Н. Ватацы), а таксама для падрыхтаваных Г. Кісялёвым грунтоўных крыніцазнаўчых выданняў: «Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў XІX ст. »(1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы: Дакументы і матэрыялы»(1981), «З жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы»(1982).
Шырокай папулярнасцю карыстаюцца зборнікі ўспамінаў пра папулярных пісьменнікаў - Янку Купалу, Якуба Коласа, Петруся Броўку і інш. Што да тэкстаў, то найбольшай дакладнасцю вызначаюцца зборы твораў, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы (поўныя зборы твораў — Янкі Купалы ў 9-ці т., 10-і кнігах, Максіма Багдановіча — ў 3-х т., зборы твораў — Якуба Коласа ў 14-ці т., Кузьмы Чорнага — ў 8-і т. і інш.).

слоўнік/крыніцазнаўства.1755861240.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki