~~META: title = Крыніцазнаўства &keywords = крыніцазнаўства &abstract = Крыніцазнаўства як дапаможная галіна літаратуразнаўства. Беларускае крыніцазнаўства &iftrue = nan ~~ ====== Крыніцазнаўства ====== Крыніцазнаўства - дапаможная галіна літаратуразнаўства, якая займаецца выяўленнем, сістэматызацыяй і публікацыяй літаратурных крыніц: асобных твораў, матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчай дзейнасцю пісьменнікаў.\\ Многія такія матэрыялы захоўваюцца ў архівах (у Мінску - у Нацыянальным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Беларусі), музеях (напрыклад, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у літаратурных музеях [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Петруся Броўкі]]), рукапісных аддзелах бібліятэк (у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Фундаментальнай бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі імя Якуба Коласа) і інш.\\ З архіўных і рэдкіх пісьмовых крыніц узяты матэрыялы для арыгінальнай кнігі "Шлях паэта. Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча"(1975; уклала Н. Ватацы), а таксама для падрыхтаваных Г. Кісялёвым грунтоўных крыніцазнаўчых выданняў: "Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў XІX ст. "(1977), "Пуцявінамі Янкі Купалы: Дакументы і матэрыялы"(1981), "З жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы"(1982).\\ Шырокай папулярнасцю карыстаюцца зборнікі ўспамінаў пра папулярных пісьменнікаў - Янку Купалу, Якуба Коласа, Петруся Броўку і інш. Што да тэкстаў, то найбольшай дакладнасцю вызначаюцца зборы твораў, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы (поўныя зборы твораў — Янкі Купалы ў 9-ці т., 10-і кнігах, Максіма Багдановіча — ў 3-х т., зборы твораў — Якуба Коласа ў 14-ці т., [[творы/кузьма-чорны/жыццёвы-і-творчы-шлях-кузьмы-чорнага|Кузьмы Чорнага]] — ў 8-і т. і інш.).