~~META: title = Кода &keywords = кода &abstract = Што такое кода? Асаблівасці і прыклады выкарыстання коды &iftrue = nan ~~ ====== Кода ====== Кода (італ. coda — хвост, дадатак, ад лац. cauda — хвост) — звышсхемныя дадатковыя словы ці асобныя радкі ў [[слоўнік/цвёрдыя-формы-верша|цвёрдых формах верша]], а таксама у іншых раўнастрофных вершах.\\ Як правіла, кода уяўляе сабой найбольш важкія па думцы выказванні, што канцэнтруюць асноўны сэнс папярэдніх радкоў. У кодзе нярэдка знаходзіцца [[слоўнік/пуант|пуант]]. Напрыклад, у [[слоўнік/карацелька|карацельцы]] В. Шніпа «Бог» кодаю служыць адно слова, але гэта — асноўнае, стрыжнявое слова верша: Анёлы Анёлы Анёлы Анёлы Анёлы\\ бела бела бела бела бела\\ чырвона чырвона чырвона чырвона чырвона\\ белы белы белы белы белы\\ людзі людзi людзi людзi людзi\\ //Беларусь...// \\ Так, верш [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгора Барадуліна]] «Русалка» напісаны звычайнымі [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|катрэнамі]]. Кода, што ідзе за апошнім чатырохрадкоўем твора, дае думцы нечаканы паварот, дзякуючы якому глыбей успрымаецца папярэдняя страфа і ўвесь твор: Дзяўчатанькі, паверце слову, Не йдзіце ў жыта за лясочкам —\\ У жыце вас русалка зловіць,\\ Яна залашчыць, заласкоча.\\ //Я лепей сам пайду...// \\ Кодаю часам называюць заключнае [[слоўнік/двухрадкоўе|двухрадкоўе]] ў некаторых цвёрдых формах верша ([[слоўнік/актава|актава]], [[слоўнік/анегінская-страфа|анегінская страфа]]).