Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:кленіч

Гэта старая версія дакумента!


Кленіч

Кленіч — верш, напісаны ў форме праклёна. Па сваім грамадзянскім пафасе нагадвае інвектыву.
Вось адзін з ранніх беларускіх кленічаў — верш Г. Леўчыка «…Хто адрокся сваіх…» (1912):

Хто адрокся сваіх,
Хто стыдацца нас стаў
І прыліп да чужых, —

Каб ён свету не знаў!


Мову родную хто
Пазабыў, асмяяў,
Загубіў за нішто, —

Каб ён свету не знаў!..


Яскравы ўзор вострага, грамадзянскага кленіча пакінуў Янка Купала («Каб……», 1926):

Каб вады гарачай
На таго нагрэлі
І не ўстаў ён болей
Са сваёй пасцелі…,


Хто над Беларусяй
Хоча распасцерці
Свой бізун чужацкі
І народ усмерціць.


Часам прыёмы кленіча выкарыстоўваюцца і ў больш буйных вершаваных творах, як, у прыватнасці, у паэме Аркадзя Куляшова «Сцяг брыгады»:

Я хачу каб вякі
Чорных асаў спалілі праклёнам,
Каб спалілі забойцу таго,
Яго сына і ўнука,
Хто з-пад крылля свайго
Бомбу першую кінуў на брук наш.
Хай загіне ўвесь род, увесь зброд,
У пакутах загіне!

слоўнік/кленіч.1755963637.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki