~~META: title = Кленіч &keywords = кленіч &abstract = Кленіч як від верша. Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Кленіч ====== Кленіч — верш, напісаны ў форме праклёна. Па сваім грамадзянскім [[слоўнік/пафас|пафасе]] нагадвае [[слоўнік/інвектыва|інвектыву]].\\ Вось адзін з ранніх беларускіх кленічаў — верш Г. Леўчыка «…Хто адрокся сваіх...» (1912): Хто адрокся сваіх,\\ Хто стыдацца нас стаў\\ І прыліп да чужых, — Каб ён свету не знаў! \\ Мову родную хто\\ Пазабыў, асмяяў,\\ Загубіў за нішто, — Каб ён свету не знаў!.. \\ Яскравы ўзор вострага, грамадзянскага кленіча пакінуў [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] («Каб…...», 1926): Каб вады гарачай\\ На таго нагрэлі\\ І не ўстаў ён болей\\ Са сваёй пасцелі…, \\ Хто над Беларусяй\\ Хоча распасцерці\\ Свой бізун чужацкі\\ І народ усмерціць. \\ Часам прыёмы кленіча выкарыстоўваюцца і ў больш буйных вершаваных творах, як, у прыватнасці, у паэме [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]] [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-сцяг-брыгады|«Сцяг брыгады»]]: Я хачу каб вякі\\ Чорных асаў спалілі праклёнам,\\ Каб спалілі забойцу таго,\\ Яго сына і ўнука,\\ Хто з-пад крылля свайго\\ Бомбу першую кінуў на брук наш.\\ Хай загіне ўвесь род, увесь зброд,\\ У пакутах загіне!