~~META: title = Клаўзула &keywords = клаўзула &abstract = Клаўзула і яе віды (мужчынскія, жаночыя, дактылічныя, гіпердактылічныя) &iftrue = nan ~~ ====== Клаўзула ====== Клаўзула (ад лац. clausula — заключэнне) — заключныя склады вершаванага радка пасля апошняга націскнога склада. У залежнасці ад колькасці складоў пасля націску клаўзулы бываюць **мужчынскія** (пасля націску складоў няма), **жаночыя** (адзін склад), **дактылічныя** (два склады) і **гіпердактылічныя** (тры і больш складоў).\\ Сугучныя клаўзулы утвараюць [[слоўнік/рыфма|рыфму]].\\ Клаўзула з’яўляюцца адным з асноўных [[слоўнік/рытмастваральныя-кампаненты|рытмастваральных кампанентаў]] [[слоўнік/сілабічнае-вершаванне|сілабічнага]], [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічнага]] і [[слоўнік/танічнае-вершаванне|танічнага]] вершаў.\\ Ад характару клаўзулы залежыць рытмічны малюнак вершаваных радкоў. Што шаг — пабеда бліжай, бліжай...\\ Штандар чырвоны на плячы...\\ Чым крыж цягнуць — лепш спаць пад крыжам... Іграйце песню, трубачы!!!\\ ([[постаці/міхась-чарот|Міхась Чарот]]. «[[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-босыя-на-вогнішчы|Босыя на вогнішчы]]») \\ Усе радкі гэтай страфы напісаны адным і тым жа [[слоўнік/памер-вершаваны|памерам]] — чатырохстопным [[слоўнік/ямб|ямбам]]. Але яны розняцца характарам клаўзулы: у цотных радках — мужчынскія, у няцотных — жаночыя.\\ Як і іншыя рытмічныя адзінкі ([[слоўнік/пірыхій|пірыхіі]], [[слоўнік/спандэй|спандэі]], лагічныя націскі і інш.), Клаўзулы надаюць рытмічнаму малюнку верша своеасаблівасць, адметнасць. Так, «мужчынскія канчаткі заўсёды ствараюць уражанне большай завершанасці, чым жаночыя» (Б. Тамашэўскі). У пэўнай ступені клаўзулы вызначаюць характар паэтычнага стылю таго ці іншага аўтара. Скажам, дактылічныя клаўзулы ў [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа|Якуба Коласа]] складаюць менш 1% ад агульнага радковага аб’ёму твораў, у той час як у [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]] — 2,4%, а ў [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] — 4,8%.\\ У [[слоўнік/белы-верш|белым вершы]] пэўнае чаргаванне клаўзул, або клаўзацыя, дапамагае спалучэнню вершаваных радкоў у строфы.