слоўнік:кватэрнарная-рыфмоўка-кватэрна
Гэта старая версія дакумента!
Кватэрнарная рыфмоўка (кватэрна)
Кватэрнарная рыфмоўка, або кватэрна (ад лац. quattuor — чатыры), — сістэма рыфмоўкі ў васьмірадковай страфе па схеме АААбВВВб. Напрыклад:
Я люблю цябе да скону,
Я люблю цябе да звону,
Я люблю цябе з вагона,
З самалёта, з карабля,
Цёплы шарык мой зялёны,
Ціхі шарык мой зялёны,
Мікрашарык мой зялёны —
Несхадзімая зямля.
(Янка Сіпакоў.
«Я люблю цябе да скону...»)
Ужываецца таксама зваротная кватэрна — аБББаВВВ і апаясная — аБББВВВа.
Падобныя старонкі
- рыфмоўка
слоўнік/кватэрнарная-рыфмоўка-кватэрна.1755861240.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1