~~META: title = Кватэрнарная рыфмоўка (кватэрна) &keywords = рыфмоўка, кватэрна &abstract = Асабівасці, віды і прыклады ўжывання кватэрнарнай рыфмоўкі (кватэрны) &iftrue = nan ~~ ====== Кватэрнарная рыфмоўка (кватэрна) ====== Кватэрнарная рыфмоўка, або **кватэрна** (ад лац. quattuor — чатыры), — сістэма [[слоўнік/рыфмоўка|рыфмоўкі]] ў васьмірадковай страфе па схеме //АААбВВВб//. Напрыклад: Я люблю цябе да скону,\\ Я люблю цябе да звону,\\ Я люблю цябе з вагона,\\ З самалёта, з карабля,\\ Цёплы шарык мой зялёны,\\ Ціхі шарык мой зялёны,\\ Мікрашарык мой зялёны —\\ Несхадзімая зямля.\\ ([[творы/янка-сіпакоў/творчасць-янкі-сіпакова|Янка Сіпакоў]]. «[[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-я-люблю-цябе-да-скону|Я люблю цябе да скону...]]») Ужываецца таксама **зваротная** кватэрна — //аБББаВВВ// і **апаясная** — //аБББВВВа//. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/рыфмоўка]]