Квантытатыўнае вершаванне

Квантытатыўнае вершаванне (ад лац. quantіtas — колькасць) — тып вершавання, у якім у аснове суразмернасці вершаваных радкоў — колькасць складоў пэўнай працягласці вымаўлення.
Да квантытатыўнага вершавання адносіцца антычнае вершаванне, што выкарыстоўвалася і зараз выкарыстоўваецца ў мовах, дзе працягласць вымаўлення галосных гукаў выконвае сэнсаваадрозную ролю (старажытнагрэчаская, лацінская, арабская, санскрыт і іншыя).

Падобныя старонкі