~~META: title = Каталектыка &keywords = каталектыка &abstract = Каталетыка і яе віды уўласна каталектыка, акаталектыка, гіперкаталектыка) &iftrue = nan ~~ ====== Каталектыка ====== Каталектыка (ад грэч. catalego — перастаю, заканчваю) — тэрмін традыцыйнай стопнай метрыкі, які абазначае супадзенне або несупадзенне заканчэння вершаванага радка са [[слоўнік/стапа|стапой]]. Калі апошняя стапа па колькасці складоў роўная астатнім стопам радка — гэта **акаталектычны верш**, або **акаталектыка**: Пара медазбору! Гарэзніца грэчка —| —/—| —/—| —/—|—\\ Згубіла свае чаравікі у садзе. —| —/—| —/—| —/—|—\\ (У. Лісіцын) \\ Калі апошняя стапа карацейшая за астатнія стопы вершаванага радка на адзін ці два ненаціскныя склады — гэта **каталектычны верш**, або ўласна **каталектыка**.\\ У [[слоўнік/ямб|ямбе]] ці [[слоўнік/анапест|анапесце]] каталектыка немагчымая, бо радок тут завяршаецца націскным складам. Але ў [[слоўнік/амфібрахій|амфібрахіі]] ці [[слоўнік/харэй|харэі]] можа быць каталектыка на адзін склад, у [[слоўнік/дактыль|дактылі]] — на адзін ці два склады: Ты яшчэ не хмеліш галавы, | —/| —/| —/| —/|\\ Лёгкі чад купальскае травы. | —/| —/| —/| —/|\\ (Р. Семашкевіч) \\ Калі апошняя стапа мае на адзін ці некалькі ненаціскных складоў больш, чым папярэднія стопы вершаванага радка, утвараецца **гіперкаталектычны верш**, або **гіперкаталектыка**: Рыфмаў больш не знаходзілі, — —| /— —| — —\\ Апроч «хлопцы» ды «стопцы». — —| /— —| —\\ (К. Камейша) \\ У сучасным [[слоўнік/вершазнаўства|вершазнаўстве]] такой класіфікацыяй заключных стопаў карыстаюцца рэдка.\\ Звычайна гавораць пра характар [[слоўнік/клаўзула|клаўзул]] у вершы (мужчынскія, жаночыя, дактылічныя ці гіпердактылічныя).