~~META: title = Касыда &keywords = касыда &abstract = Касыда (адзін з жанраў усходняй паэзіі) і яе асаблівасці &iftrue = nan ~~ ====== Касыда ====== Касыда — адзін з вершаваных жанраў усходняй паэзіі. У класічнай касыдзе, як і ў еўрапейскай [[слоўнік/ода|одзе]], услаўляліся нейкія выдатныя падзеі або асобы. Пазней з’явіліся касыды. павучальныя, медытатыўныя, нават сатырычныя.\\ Па форме касыда нагадвае [[слоўнік/газэль|газэль]], аднак колькасць [[слоўнік/бейт|бейтаў]] у ёй не абмяжоўваецца дванаццаццю, а можа дасягаць 50-70 і больш. Асаблівая ўвага звяртаецца на сэнсава-вобразнае напаўненне, тэхнічную дасканаласць першага і апошняга бейта.\\ Шырокую вядомасць набылі касыды Рудакі, Алішэра Наваі і інш.