~~META: title = Карацелька &keywords = карацелька &abstract = Карацелька і яе асаблівасці. Рубаі, хоку, каламыйкі, прыпеўкі, надпісы, вершаваныя афарызмы, фрашкі &iftrue = nan ~~ ====== Карацелька ====== Карацелька — невялікі, звычайна ад двух да шасці вершарадоў, завершаны па форме і думцы паэтычны твор.\\ Абмежаванасць аб’ёму карацелькі вядзе да лаканічнасці і падчас афарыстычнасці выказвання. Карацелькі ёсць у многіх паэтаў — [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]], [[постаці/максім-лужанін|Максіма Лужаніна]], [[постаці/эдзі-агняцвет|Эдзі Агняцвет]], [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгора Барадуліна]], Ю. Свіркі, [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава|Алеся Разанава]] і інш. Напрыклад: Столькі гадоў ішла да цябе!\\ Памяці поле раіцца.\\ Няўжо не дасі ў палоннай журбе\\ Хоць босай вады напіцца?..\\ ([[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц|Яўгенія Янішчыц]])\\ \\ Хай славіцца наш беларускі род,\\ Душой з вясны, а воляю са сталі.\\ Каб з гнёздаў нам не пеўнікі на плот,\\ А горда арляняты выляталі!\\ ([[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш|Ларыса Геніюш]])\\ \\ Жывеш —\\ І дзіўна так выходзіць:\\ Ступенькі год\\ Ля ног ляглі.\\ І колькі ты\\ Ні узыходзіш,\\ А апынаешся ў зямлі.\\ (А. Сербантовіч) \\ Да карацелек належаць [[слоўнік/рубаі|рубаі]], [[слоўнік/хоку-хайку|хоку]], [[слоўнік/каламыйка|каламыйкі]], [[слоўнік/прыпеўка|прыпеўкі]], надпісы, вершаваныя [[слоўнік/афарызм|афарызмы]], [[слоўнік/фрашка|фрашкі]] і гэтак далей. Карацельку часам называюць [[слоўнік/мініяцюра|мініяцюрай]].