~~META: title = Канцоўка &keywords = Канцоўка &abstract = Канцоўка літаратурнага твора - заключны кампанент твора ці яго часткі &iftrue = nan ~~ ====== Канцоўка ====== Канцоўка — заключны кампанент усяго або пэўнай часткі (раздзела, страфы) літаратурнага твора.\\ Ад умела знойдзенай канцоўкі ў многім залежыць чытацкі поспех твора. Асабліва гэта датычыць вершаў, дзе выпрацаваны спецыяльныя формы канцоўкі: [[слоўнік/рэфрэн|рэфрэн]], [[слоўнік/кода|кода]], [[слоўнік/пуант|пуант]], мараль (у [[слоўнік/байка|байках]]), нечаканая дасціпная выснова (у [[слоўнік/эпіграма|эпіграмах]], [[слоўнік/пародыя|пародыях]]).\\ Эпічныя творы могуць мець канцоўку ў выглядзе фінальнага пейзажнага малюнка, нейкага афарыстычнага выказвання, [[слоўнік/эпілог|эпілога]] і гэтак далей.\\ Драматычныя творы звычайна заканчваюцца фінальнай рэплікай аднаго з персанажаў. Можа быць і "нямая сцэна" (як у "Ревизоре" Мікалая Гогаля).