~~META: title = Кант &keywords = кант &abstract = Кант і яго асаблівасці. Духоўная лірыка &iftrue = nan ~~ ====== Кант ====== Кант (ад лац. cantus — спевы, песня) — харавая песня-гімн свецкага зместу, пашыраная на Беларусі ў канцы ХV—ХVІІІ стст. Быў цесна звязаны з [[слоўнік/духоўная-лірыка|духоўнай лірыкай]]. Канты карысталіся рыфмаванымі адзінаццаціскладовікамі і [[слоўнік/трынаццаціскладовік|трынаццаціскладовікамі]] (з адной або дзвюма [[слоўнік/цэзура|цэзурамі]]), а таксама [[слоўнік/страфа|строфамі]] (часта складанымі).\\ Прыйшлі да нас з Чэхіі і Польшчы; дзякуючы найперш [[творы/іншае/сімяон-полацкі|Сімяону Полацкаму]], які ў 1680 г. выпусціў першы зборнік рускіх кантаў, сталі вядомыя і ў Расіі. Існавалі асобныя жанравыя разнавіднасці кантаў: **псальмы** — канты на рэлігійную тэматыку, услаўленча-віншавальныя, лірычныя, жартоўныя і інш.