Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:кантата

Гэта старая версія дакумента!


Кантата

Кантата (італ. cantata, ад лац. canto — спяваю) — разлічаны на музычнае ўвасабленне буйны паэтычны твор (або цыкл вершаваных твораў) узнёсла-ўрачыстага гучання.
Часта кампазітары самі выбіраюць паэтычныя творы і ствараюць на іх аснове кантату — урачыстыя вакальна-інструментальныя творы з чаргаваннем арый, рэчытатываў і хораў. Такія кантаты «Босыя на вогнішчы» Т. Шнітмана (паводле аднайменнай паэмы Міхася Чарота), «Курган» І. Лучанка і «А хто там ідзе?» Р. Пукста (паводле твораў Янкі Купалы) і інш.
Кантаты эпічнага і рэлігійнага зместу (у адрозненне ад лірычных і свецкіх) падчас называюцца араторыямі.

Падобныя старонкі

  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-кантата-самотных
слоўнік/кантата.1755861240.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki