~~META: title = Кантата &keywords = кантата, араторыя &abstract = Кантата і яе асаблівасці. Араторыя - кантата эпічнага ці рэлігійнага зместу &iftrue = nan ~~ ====== Кантата ====== Кантата (італ. cantata, ад лац. canto — спяваю) — разлічаны на музычнае ўвасабленне буйны паэтычны твор (або цыкл вершаваных твораў) узнёсла-ўрачыстага гучання.\\ Часта кампазітары самі выбіраюць паэтычныя творы і ствараюць на іх аснове кантату — урачыстыя вакальна-інструментальныя творы з чаргаваннем арый, рэчытатываў і хораў. Такія кантаты «Босыя на вогнішчы» Т. Шнітмана (паводле аднайменнай паэмы [[постаці/міхась-чарот|Міхася Чарота]]), «Курган» І. Лучанка і «А хто там ідзе?» Р. Пукста (паводле твораў [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]]) і інш.\\ Кантаты эпічнага і рэлігійнага зместу (у адрозненне ад лірычных і свецкіх) падчас называюцца **араторыямі**. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-кантата-самотных]]