~~META: title = Кансанансная рыфма (кансананс) &keywords = рыфма, кансананс &abstract = Кансананс як від рыфмы. Асаблівасці ўжывання і прыклады кансанансу &iftrue = nan ~~ ====== Кансанансная рыфма (кансананс) ====== **Кансанансная рыфма**, або **кансананс** (лац. consonans — зычны гук, ад consonare — гучаць ва унісон), — від недакладнай [[слоўнік/рыфма|рыфмы]], у якой супадаюць толькі зычныя гукі (дом — дым, кедр — кадр, долы — дула).\\ **** Часам гэту рыфму называюць **дысанансам** (франц. dissonance, ад лац. dissono — гучу не ў лад), паколькі націскныя галосныя ў ёй не супадаюць.\\ **** Ва **ўзбагачаным** кансанансе ў паслянаціскной і пераднаціскной пазіцыі могуць быць аднолькавымі і некаторыя галосныя гукі: А ў нядзелю параначку\\ Ходзіць рэкрут па рыначку,\\ Бярэ віно-гарэлачку.\\ (Народная песня) \\ **** Надзвычай рэдкі ў беларускай паэзіі ўзор верша, поўнасцю напісанага кансанансам, пакінуў [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзімір Дубоўка]] («I чаму глядзіш так»): Ты была другая.\\ Я — такі, як сёння.\\ Што ж: была і песня,\\ быў і звонкі смех.\\ І прайшло без следу,\\ знікла ўсё дазвання,\\ нават адгалосак\\ пралунаў і сціх. \\ **** У гэтым вершы сустракаюцца і такія кансанансы: падазронай — падарунак, не той — пытай, згадаю — хадою, рабін — табун, успамінам — туманам, зноў — знаў.\\ **** Верш [[постаці/уладзімір-жылка|Уладзіміра Жылкі]] «Да Персі Шэлі» таксама напісаны з выкарыстаннем толькі кансанансных рыфмаў. Вось некаторыя рыфмовыя пары паэта: Шэлі — шалі, лёс — лес, крокам — крыкам, рад — рот, далі — долі, дым — дум і г. д.\\ **** Што да верша [[постаці/ніл-гілевіч|Ніла Гілевіча]] «[[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-восень|Восень]]», які таксама цалкам пабудаваны на кансананснай рыфме (восень — вусень, эскулапы — асталопы, у пушчы — пашчы і інш.), то ў гэтым гумарыстычным творы якраз высмейваюцца паэты — аматары такіх рыфмаў.\\ **** Эстэтычнае ўздзеянне кансанансных рыфмаў, як недакладных рыфмаў увогуле, засноўваецца на іх нечаканасці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/рыфма]]