~~META: title = Каментарый &keywords = каментарый &abstract = Роля каментарыя ў літаратурных творах &iftrue = nan ~~ ====== Каментарый ====== Каментарый (ад лац. commentarium — заўвагі, тлумачэнне) — тлумачэнне друкаванага тэксту — асобных частак або цэлага мастацкага твора з мэтай больш правільнага яго разумення. Шырока выкарыстоўваецца ў [[слоўнік/тэксталогія|тэксталогіі]].\\ У каментарыі аналізуюцца крыніцы тэксту, розныя яго [[слоўнік/рэдакцыя|рэдакцыі]], варыянты, гаворыцца пра падзеі, абставіны, якія ўпамінаюцца ў тэксце, і г. д. Каментарый звычайна даецца ў канцы кнігі або ў канцы кожнага тома збору твораў.