~~META: title = Камедыя &keywords = камедыя, фарс, вадэвіль &abstract = Камедыя як адзін з відаў драматычнага роду літаратуры. &iftrue = nan ~~ ====== Камедыя ====== Камедыя (гр. komodia, ад komos - вясёлы натоўп і ode - песня) - адзін з відаў драматычнага роду літаратуры, гумарыстычна-сатырычная п'еса, у якой паказваюцца камічныя падзеі і з'явы, высмейваецца негатыўнае ў жыцці.\\ Узнікла камедыя ў Старажытнай Грэцыі (Арыстафан, канец V - пач. ІV ст. да нашай эры), заняла віднае месца сярод усіх відаў і жанраў еўрапейскіх літаратур (Мальер, Шэкспір, Лопе дэ Вега, Шоў і інш.), шырокае развіццё атрымала ў рускай і ўкраінскай літаратурах (М. Гогаль, А. Астроўскі, У. Маякоўскі, Я. Шварц, Р. Квітка-Аснаўяненка, М. Крапіўніцкі, А. Карнайчук і інш.).\\ Станаўленне беларускай камедыі адбылося ў другой палове XVІІІ ст. ("Камедыя" [[творы/іншае/каятан-марашэўскі|Каятана Марашэўскага]], "Доктар па прымусу" М. Цяцерскага). Уласна, з камедыі пачалася беларуская драматургія. Вялікі ўклад у яе развіццё ўнёс [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/творчасць-вінцэнта-дуніна-марцінкевіча|Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] ([[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-пінская-шляхта|"Пінская шляхта"]], [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/ідылія-гдз|"Ідылія"]], "[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-залёты|Залёты]]"). Аднак найбольшага поспеху камедыя дасягнула ў ХХ стагоддзі. У гэты час з'явілася цэлая кагорта выдатных камедыёграфаў - [[постаці/янка-купала|Янка Купала]], [[постаці/францішак-аляхновіч|Францішак Аляхновіч]], [[постаці/уладзіслаў-галубок|Уладзіслаў Галубок]], [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрат Крапіва]], [[постаці/андрэй-макаёнак|Андрэй Макаёнак]] і інш.\\ Сярод жанраў беларускай камедыі асаблівае пашырэнне набыла сатырычная камедыя ([[творы/янка-купала/янка-купала-тутэйшыя|"Тутэйшыя"]] Янкі Купалы, "Пан міністар" Францішка Аляхновіча, [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім-анал|"Хто смяецца апошнім"]] і "[[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-мілы-чалавек|Мілы чалавек]]" Кандрата Крапівы, [[творы/андрэй-макаёнак/андрэй-макаёнак-лявоніха-на-арбіце|"Лявоніха на арбіце" Андрэя Макаёнка]], [[творы/мікола-матукоўскі/мікола-матукоўскі-мудрамер-аналіз-твора|"Мудрамер" Міколы Матукоўскага]], "Укралі кодэкс" Алеся Петрашкевіча і інш.). Побач з ёй існуюць [[слоўнік/вадэвіль|вадэвілі]] (невялікія, аднаактавыя камедыйныя творы з займальнай інтрыгай, анекдатычным парадаксальным сюжэтам, песнямі-куплетамі, часам танцамі: "Прымакі" Янкі Купалы, [[творы/уладзіслаў-галубок/уладзіслаў-галубок-пісаравы-імяніны|"Пісаравы імяніны" Уладзіслава Галубка]], "Збянтэжаны Саўка" [[постаці/леапольд-родзевіч|Леапольда Родзевіча]]), **камедыі лірычныя** ("Шчаслівы муж" Францішка Аляхновіча, "Пяюць жаваранкі" Кандрата Крапівы), сацыяльна-бытавыя ("Паўлінка" Янкі Купалы, "Аперацыя "Мнагажэнец" А. Дзялендзіка), фантастычныя ("[[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-брама-неўміручасці|Брама неўміручасці]]" Кандрата Крапівы), **камедыі-памфлеты** ([[творы/андрэй-макаёнак/андрэй-макаёнак-зацюканы-апостал|"Зацюканы апостал"]] Андрэя Макаёнка) і інш. Невялікія камедыі ці вадэвілі з элементамі грубаватых жартаў, надмернымі знешнімі камічнымі эфектамі атрымалі назву [[слоўнік/фарс|фарса]] (франц. farse, ад лац. farsio -начыняю, напаўняю). У жанры фарса-вадэвіля напісана "Пінская шляхта" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.