~~META: title = Калізія &keywords = калізія &abstract = Калізія ў літаратурных творах. Адрозненні калізіі і канфлікту &iftrue = nan ~~ ====== Калізія ====== Калізія (ад лац. collisio — сутыкненне) — супярэчнасць, проціпастаўленне характараў або характараў і абставін, якое рухае дзеянне ў творы, вымушае герояў рабіць пэўныя ўчынкі, выказваць думкі, выклікае пэўныя перажыванні.\\ Паняцце калізіі блізкае да паняцця [[слоўнік/канфлікт|канфлікт]], але не тоеснае яму. Яно больш шырокае і азначае не проста сутыкненне асобных характараў, а супярэчнасці паміж героем і абставінамі, героем і асяроддзем, супярэчнасць унутры самога характару героя і г. д.