~~META: title = Калядка &keywords = калядка &abstract = Калядка як адзін з жанраў абрадавай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Калядка ====== Калядка — адзін з жанраў [[слоўнік/абрадавая-паэзія|абрадавай паэзіі]], народная песня, якая спяваецца пры калядаванні — традыцыйным абыходзе вясковых хат гуртам хлопцаў і дзяўчат (каляднікамі).\\ У калядках выказваюцца пажаданні шчасця, заможнага жыцця, ураджайнага лета, услаўляецца працавітасць, гасціннасць і шчодрасць гаспадароў хаты («Дзе каза нагою — Там жыты капою, Дзе каза рогам — Там жыта стогам...»).\\ Настрой у песні святочна-прыўзняты, падчас гуллівы, гумарыстычны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-калядкі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-калядная-вячэра]] * [[ibdc.ped>батлейка-калядны-лялечны-тэатр]] * [[ibdc.ped>каляды]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ліса-калядоўшчыца]]