~~META: title = Калыханка &keywords = калыханка &abstract = Калыханка як адзін з жанраў дзіцячай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Калыханка ====== Калыханка — адзін з жанраў [[слоўнік/дзіцячая-літаратура|дзіцячай літаратуры]]; простая паводле зместу і выяўленчых сродкаў пяшчотная песенька, пад якую маці закалыхваюць сваіх дзяцей.\\ Дзякуючы калыханцы дзіця хутчэй і лягчэй авалодвае роднай мовай, атрымлівае першыя ўяўленні пра навакольны свет, развівае пачуццё моўнага і музычнага рытму, знаёміцца з асновамі паэтычнай творчасці ([[слоўнік/рытм|рытм]], [[слоўнік/рыфма|рыфма]], [[слоўнік/гукапіс-літаратурны|гукапіс]]).\\ Вось тыповы ўзор беларускай народнай калыханкі: Люлі-люлі-люлі,\\ Прыляцелі гулі,\\ Селі на варотах\\ У чырвоных ботах.\\ Сталі сакатаці,\\ Нечага ж ім даці.\\ Вынесу ім грыкі\\ Поўны чаравікі,\\ Вынесу пшаніцы\\ Поўны рукавіцы,\\ І ячменю жменю,\\ І гароху троху. \\ Асобныя беларускія паэты ([[постаці/францішак-багушэвіч|Францішак Багушэвіч]], [[постаці/янка-купала|Янка Купала]], [[постаці/максім-танк|Максім Танк]] і іншыя) выкарыстоўвалі форму народных калыханак, напаўняючы іх грамадзянскім зместам. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-калыханка]] * [[творы/алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме]] * [[ibdc.ped>калыханка]]