Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:каламыйкавы-верш

Гэта старая версія дакумента!


Каламыйкавы верш

Каламыйкавы верш — адна з разнавіднасцей акцэнтна-складовага верша, чатырнаццаціскладовы трохакцэнтны верш. Прычым кожны радок у ім разбіваецца пастаяннымі паўзамі на тры групы, колькасць складоў у якіх паўтараецца ва ўсіх радках: 4+4+6. Радкі звязаны сумежнай рыфмоўкай.
Сустракаецца каламыйкавы верш ва ўкраінскіх народных каламыйках (адсюль і назва), асобных беларускіх народных песнях. З фальклору ўвайшоў і ў пісьмовую паэзію (Тарас Шаўчэнка, С. Руданскі, Янка Купала, Максім Багдановіч і інш.).
Прыклад каламыйкавага верша з беларускай народнай песні:

Пажану я/ сівы валы// на раннюю росу.
Чэша хлопец/ жоўты кудры,// а дзяўчына косу.


У пісьмовай паэзіі, як правіла, кожны вершарад каламыйкавага верша запісваецца ў два радкі — цэзура становіцца міжрадковай паўзай:

Ночка цёмная глядзела

Ды цямнейша стала,

Адна зорка мігацела —

І тая прапала.

(Янка Купала. «Бандароўна»)

Падобныя старонкі

  • вершаваныя-жанры
  • цвёрдыя-формы-верша
  • александрыйскі-верш
  • акцэнтна-складовы-верш
  • акцэнтны-чыста-танічны-верш
слоўнік/каламыйкавы-верш.1755861442.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:17 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki