~~META: title = Каламыйкавы верш &keywords = каламыйкавы, верш &abstract = Што такое каламыйкавы верш? Прыклады каламыйкавага верша &iftrue = nan ~~ ====== Каламыйкавы верш ====== Каламыйкавы верш — адна з разнавіднасцей [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш|акцэнтна-складовага верша,]] чатырнаццаціскладовы трохакцэнтны верш. Прычым кожны радок у ім разбіваецца пастаяннымі паўзамі на тры групы, колькасць складоў у якіх паўтараецца ва ўсіх радках: 4+4+6. Радкі звязаны сумежнай рыфмоўкай.\\ Сустракаецца каламыйкавы верш ва ўкраінскіх народных [[слоўнік/каламыйка|каламыйках]] (адсюль і назва), асобных беларускіх народных песнях. З фальклору ўвайшоў і ў пісьмовую паэзію ([[творы/тарас-шаўчэнка/жыццё-і-творцасць-тараса-шаўчэнкі|Тарас Шаўчэнка]], С. Руданскі, Янка Купала, [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]] і інш.).\\ Прыклад каламыйкавага верша з беларускай народнай песні: Пажану я/ сівы валы%%//%% на раннюю росу.\\ Чэша хлопец/ жоўты кудры,%%//%% а дзяўчына косу. \\ У пісьмовай паэзіі, як правіла, кожны вершарад каламыйкавага верша запісваецца ў два радкі — [[слоўнік/цэзура|цэзура]] становіцца міжрадковай паўзай: Ночка цёмная глядзела Ды цямнейша стала, Адна зорка мігацела — І тая прапала. ([[постаці/янка-купала|Янка Купала.]] [[творы/янка-купала/янка-купала-бандароўна|«Бандароўна»]]) ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вершаваныя-жанры]] * [[слоўнік/цвёрдыя-формы-верша]] * [[слоўнік/александрыйскі-верш]] * [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш]] * [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш]]