~~META: title = Казка &keywords = казка &abstract = Беларускія казкі. Народныя і літаратурныя &iftrue = nan ~~ ====== Казка ====== Казка - займальны па сюжэту фальклорны ці літаратурны твор пра неймаверныя ці фантастычныя прыгоды.\\ Народныя казкі паводле свайго зместу дзеляцца на героіка-фантастычныя (чарадзейныя), сацыяльна-бытавыя і казкі пра жывёл. Пісьменнікі (Якуб Колас, [[постаці/алесь-якімовіч|Алесь Якімовіч]] і інш.) нярэдка апрацоўваюць народныя казкі або па ўзору народных пішуць свае, літаратурныя казкі. ([[творы/якуб-колас/якуб-колас-казкі-жыцця|"Казкі жыцця"]] Якуба Коласа, "Казкі" [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]]). Паэты часам вершаванай мовай перадаюць вядомыя казачныя сюжэты або ствараюць уласныя вершаваныя казкі. Вядомасць набылі вершаваныя казкі "Рак-вусач" Якуба Коласа, "Мурашка-Палашка" [[постаці/змітрок-бядуля|Змітрака Бядулі]], "Дзівосныя прыгоды" [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзіміра Дубоўкі]], "[[творы/максім-танк/максім-танк-казка-пра-музыку|Казка пра музыку]]" [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]], "[[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-вавёрчына-гора|Вавёрчына гора]]" [[постаці/васіль-вітка|Васіля Віткі]], "Звярыны баль" [[постаці/станіслаў-шушкевіч|Станіслава Шушкевіча]] і іншыя. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-вавёрчына-гора]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-ппш]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-і-краскі]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-казка-пра-цара-зубра]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-казка-пра-музыку]]