~~META: title = Зачын &keywords = зачын &abstract = зачын і яго роля ў творах вуснай народнай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Зачын ====== Зачын — устойлівая слоўная формула ў пачатку твораў вуснай народнай паэзіі. Сустракаецца ў [[слоўнік/быліна|былінах]], [[слоўнік/казка|казках]], [[слоўнік/замова|замовах]] і г. д.\\ Па ролі ў творы зачын блізкі да [[слоўнік/экспазіцыя|экспазіцыі]]. У ім, хаця і ўмоўна, даецца характарыстыка месца і часу дзеяння твора.\\ 3ачын сустракаецца і ў літаратурных творах, у якія ён перайшоў з [[слоўнік/фальклор|фальклору]]. А чалом, чалом, мае госцейкі,\\ Сабірайцеся на бяседачку,\\ На бяседачку ў хату новую,\\ У хату новую — сасновую...\\ ([[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]]. Бяседная) \\ Ад народных казак ці ліра-эпічных песень паходзіць зачын у паэме «[[творы/іншае/канстанцін-вераніцын-тарас-на-парнасе|Тарас на Парнасе]]» («Ці знаў хто, хлопцы, і вас Тараса, у палясоўшчыках што быў...»), у паэме [[/беларуская-літаратура|Янкі Купалы]] «Адплата кахання» («На свеце на белым, над Гайнай убогай жыў шляхціц багаты...»).