~~META: title = Замова &keywords = замова &abstract = Замова як жанр народнай паэзіі. Прыклады вершаў, напісаных у форме замовы &iftrue = nan ~~ ====== Замова ====== Замова - старажытны жанр народнай паэзіі; славесная формула, якой надавалася магічнае значэнне.\\ Замовай імкнуліся паўплываць на розныя стыхійныя сілы прыроды, узаемаадносіны ў грамадстве. Замовы як жанр валодаюць вялікай сілай вобразнай зкспрэсіі, у іх мноства паўтораў, у тым ліку гукавых (рыфма), асобных [[слоўнік/рытарычныя-фігуры|рытарычных фігур]], яны нярэдка звяртаюцца да вершаванай мовы ("На сінім моры, на беражочку,%%//%% на жоўтым пясочку%%//%% стаіць дуб зялёны,%%//%% да зямлі нахілёны. %%//%% А з таго дуба як узняліся%%//%% шуры ды буры,%%//%% ветры кавуры..." - з "Замовы на стрэльбу").\\ Некаторыя асаблівасці паэтыкі народных замоў выкарыстоўваюцца падчас у сучаснай лірычнай паэзіі ("Замова" С. Панізніка). [[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]] паклаў пачатак замове як асобаму жанру пісьмовай сатырычнай паэзіі (цыкл "Сучасныя замовы-загаворы" у кнізе паэта "Да новых венікаў', 1963).\\ У вершах, напісаных у форме замовы, востра высмейваюцца заганныя звычкі ў людзей, асобныя з'явы грамадскага парадку (замовы Ніла Гілевіча, "Замова ад прагнасці" [[постаці/васіль-вітка|Васіля Віткі]] і інш.). Вось, для прыкладу, верш Ніла Гілевіча «Замова ад тупасці, каб не страціць пасаду»: Цябе, Божа, заву,\\ І прашу, і малю:\\ Укладзі ў галаву\\ Мне глуздоў хоць крышку —\\ Хоць адзін шуфель,\\ Хоць адну лапату,\\ Хоць адзін чарпак,\\ Хоць адну лыжку!\\ Бо ў мяне іх мала,\\ І мне цяжка стала\\ На такой пасадзе,\\ На такім акладзе.\\ Ужо трыццаць гадоў\\ Крэсла я займаю,\\ А ў чаропцы глуздоў\\ Грам пятнаццаць маю.\\ Ды і тыя, можа,\\ Зацвілі, заплеснелі...\\ Памажы ж мне, божа,\\ Дацягнуць да пенсіі!\\ Амін!