Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:задума

Гэта старая версія дакумента!


Задума

Задума (замысел) — самы першы этап у працэсе стварэння мастацкага твора.
У задуме узнікае агульная ідэйная накіраванасць будучага твора, намячаюцца яго праблематыка, нярэдка і асноўныя персанажы, сюжэтныя лініі. Але гэтыя першыя намёткі могуць значна разыходзіцца з канчатковым варыянтам твора. Адбываецца гэта таму, што, працуючы над творам, пісьменнік глыбей пранікае ў сутнасць тых з’яў, якія паказвае, і яны паўстаюць перад ім у іншым выглядзе, больш шматгранна. Гэта ў сваю чаргу ўплывае на характарыстыку герояў, на паказ іх узаемаадносін.

слоўнік/задума.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki