~~META: title = Задума &keywords = задума, твор &abstract = Задума(замысел) як першы этап стварэння мастацкага твора &iftrue = nan ~~ ====== Задума ====== Задума (замысел) — самы першы этап у працэсе стварэння мастацкага твора.\\ У задуме узнікае агульная ідэйная накіраванасць будучага твора, намячаюцца яго праблематыка, нярэдка і асноўныя персанажы, сюжэтныя лініі. Але гэтыя першыя намёткі могуць значна разыходзіцца з канчатковым варыянтам твора. Адбываецца гэта таму, што, працуючы над творам, [[слоўнік/пісьменнік|пісьменнік]] глыбей пранікае ў сутнасць тых з’яў, якія паказвае, і яны паўстаюць перад ім у іншым выглядзе, больш шматгранна. Гэта ў сваю чаргу ўплывае на характарыстыку герояў, на паказ іх узаемаадносін.