~~META: title = Загаловак &keywords = загаловак &abstract = Загаловак літаратурнага твора і яго роля &iftrue = nan ~~ ====== Загаловак ====== Загаловак — назва твора ці яго часткі (раздзела).\\ Загаловак павінен быць сціслым, дакладным, прама або метафарычна выяўляць асноўную тэму ці ідэю твора, указваць на месца дзеяння, вядучага персанажа і гэтак далей ([[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц|"Раскіданае гняздо"]] [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], [[творы/якуб-колас/трылогія-на-ростанях-вобраз-лабановіча-д|"На ростанях"]] [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]], "Люба Лук'янская" [[творы/кузьма-чорны/жыццёвы-і-творчы-шлях-кузьмы-чорнага|Кузьмы Чорнага]], "[[творы/міхась-лынькоў/міхась-лынькоў-векапомныя-дні|Векапомныя дні]]" [[постаці/міхась-лынькоў|Міхася Лынькова]], [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл|"Птушкі і гнёзды"]] [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]], [[творы/іван-мележ/палеская-хроніка-людзі-на-балоце-частка-|"Людзі на балоце"]] [[постаці/іван-мележ|Івана Мележа]], [[творы/іван-шамякін/сэрца-на-далоні-адказы-на-пытанні|"Сэрца на далоні"]] Івана Шамякіна).\\ Творы прыгодніцкія, дэтэктыўныя, фантастычныя звычайна маюць інтрыгуючыя загалоўкі ([[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-дзікае-паляванне-ка|"Дзікае паляванне караля Стаха"]] [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]], "Чарапаха без панцыра" Г. Шыловіча, "Лабірынт" М. Зайцава, "Каханка д'ябла, або Карона Вітаўта Вялікага" М. Клімковіча і М. Шайбака).\\ Што да лірыкі, то многія вершы Ззагалоўка не маюць і называюцца па першым радку.