~~META: title = Загадка &keywords = Загадка &abstract = Загадка як частка беларускага фальклору &iftrue = nan ~~ ====== Загадка ====== Загадка - фальклорная мініяцюра, якая ў форме адумыславатага пытання падае іншасказальнае, вобразнае апісанне пэўных прадметаў ці з'яў. Іншасказальнасць у загадках звычайна ствараецца з дапамогай розных тропаў: метафар, [[слоўнік/увасабленне|увасабленняў]], метанімій, [[слоўнік/алегорыя|алегорый]], параўнанняў і інш. Напрыклад: Поўна бочачка віна, нідзе дзірачкі няма. - Яйка; Кругленькае, чорненькае, да неба дакінеш. - Вока; Без рук, без ног, без чэрава, узлезе сам на дзерава. - Хмель; Ляжыць - з ягня, устане - вышэй каня. - Дуга.\\ Загадкі развіваюць назіральнасць, лагічнае мысленне, вобразнае ўяўленне, кемлівасць чалавека, навучаюць яго разумець паэтычнае іншасказанне. Як слушна падкрэслівае аўтар даследавання "Паэтыка беларускіх загадак" [[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]], загадка "ёсць паэтычны вобраз, можна сказаць - паэзія ў "чыстым" выглядзе, адзін з яе важнейшых першаэлементаў, без чаго яна перастае быць сама сабою, перастае быць мастацтвам".\\ У народных загадках увасоблены шырокі і арыгінальны погляд працоўных на прыроду, грамадства, навакольны свет. Што датычыць формы, то карыстаюцца яны як празаічнай, так і вершаванай мовай. Па ўзору народных загадак некаторыя паэты (Ніл Гілевіч, В. Жуковіч, М. Чарняўскі і інш.) пішуць літаратурныя. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-загадкі-з-адгадкамі]]