слоўнік:завязка
Гэта старая версія дакумента!
Завязка
Завязка — пачатковы этап развіцця дзеяння ў літаратурным сюжэтным творы.
3авязкаю можа быць падзея або ўчынак героя, якія даюць штуршок далейшаму разгортванню сюжэта. Звычайна завязка знаходзіцца ў пачатку твора, ёй папярэднічае экспазіцыя, якая знаёміць чытача з абстаноўкай і героямі твора. Але ў многіх творах такая паслядоўнасдь не захоўваецца, яны пачынаюцца адразу з завязкі, што надае дзеянню большую імклівасць, дынамічнасць, напрыклад, у апавяданні Янкі Брыля «Memento mori».
Бывае і іншае кампазіцыйнае размяшчэнне элементаў сюжэта. У аповесці Якуба Коласа «Дрыгва» завязкаю можна лічыць сутычку дзеда Талаша з польскімі легіянерамі каля стажка сена.
слоўнік/завязка.1755861240.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1