~~META: title = Завязка &keywords = завязка, сюжэт &abstract = Завязка як элемент сюжэта літаратурнага твора &iftrue = nan ~~ ====== Завязка ====== Завязка — пачатковы этап развіцця дзеяння ў літаратурным сюжэтным творы.\\ 3авязкаю можа быць падзея або ўчынак героя, якія даюць штуршок далейшаму разгортванню [[слоўнік/сюжэт|сюжэта]]. Звычайна завязка знаходзіцца ў пачатку твора, ёй папярэднічае [[слоўнік/экспазіцыя|экспазіцыя]], якая знаёміць чытача з абстаноўкай і героямі твора. Але ў многіх творах такая паслядоўнасдь не захоўваецца, яны пачынаюцца адразу з завязкі, што надае дзеянню большую імклівасць, дынамічнасць, напрыклад, у апавяданні [[творы/янка-брыль/янка-брыль-memento-mori|Янкі Брыля «Memento mori»]]. Бывае і іншае кампазіцыйнае размяшчэнне элементаў сюжэта. У аповесці [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] «[[творы/якуб-колас/якуб-колас-дрыгва|Дрыгва]]» завязкаю можна лічыць сутычку дзеда Талаша з польскімі легіянерамі каля стажка сена.