~~META: title = Жарганізм &keywords = жарганізм &abstract = Асаблівасці ўжывання жарганізмаў, функцыі жарганізмаў &iftrue = nan ~~ ====== Жарганізм ====== Жарганізм (франц. jargon) — слова ці выраз, якія ўжываюцца ў мове людзей, звязаных паміж сабой аднолькавымі сацыяльнымі, бытавымі ці якімі-небудзь іншымі ўмовамі жыцця і працы. Жарганізмы узнікаюць на аснове пэўнай гаворкі і зразумелыя звычайна невялікай групе людзей.\\ Некаторыя жарганізмы пранікаюць у літаратурную мову і становяцца агульнаўжывальнымі. У мастацкай літаратуры, як слушна падкрэсліваў Максім Рыльскі, «жаргонныя і дыялектныя выслоўі асабліва шырока прымяняюцца ў гумары і ствараюць там вялікі эфект». Сустракаюцца жарганізмы і ў лірычных творах. У прыватнасці, жарганізмы надаюць непаўторны характар лірыцы [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]]: Вясна пачынаецца з мод,\\ Шаўковым павеяла шэлестам.\\ І самы занудлівы жмот\\ На плацце адно раскашэліцца.\\ («... Хадзіў я па лесе і сведчу») \\ Да жарганізмаў блізкія **прафесіяналізмы** — вузкаўжывальныя словы або выразы, якія не выходзяць за межы літаратурнай лексікі, але выкарыстоўваюцца пераважна ў мове прадстаўнікоў нейкай прафесіі: маракоў (кок, камбуз, склянка), столяраў (гэбаль, баран, дыля) і г. д.\\ Да прафесіяналізмаў адносяцца і [[слоўнік/тэрмін-літаратуразнаўчы|літаратуразнаўчыя тэрміны]]. Ужываюцца яны, як і жарганізмы, для мастацкай характарыстыкі аб'екта аповеду: «Корпусы» ды «цыцары» і побач «петыты» Дыванамі сцелюцца згодна ў гранкі-пліты. ([[постаці/янка-купала|Янка Купала]]. «Беларускаму дзяржаўнаму выдавецтву») \\ Выкарыстанне шматлікіх жарганізмаў вядзе да стварэння **арго** (франц. argot — жаргон) — мовы нейкай вузкай сацыяльнай ці прафесійнай групы, незразумелай для іншых людзей той самай нацыі (арго студэнцкае, гандлярскае, турэмнае і інш.).