~~META: title = Жанры класічныя &keywords = класічны, жанр &abstract = Класічныя вершаваныя жанры ў сучасных літаратурах розных народаў свету &iftrue = nan ~~ ====== Жанры класічныя ====== Жанры класічныя — лірычныя вершаваныя жанры, якія ўжываліся ў класічнай (перш за ўсё антычнай) паэзіі і перайшлі пазней у новыя літаратуры розных народаў свету.\\ Асобныя з жанраў класічных, некалькі, а то і значна відазмяніўшыся, дайшлі да сённяшняга дня ([[слоўнік/эпіграма|эпіграма]], [[слоўнік/песня|песня]], [[слоўнік/раманс|раманс]], [[слоўнік/гімн|гімн]], [[слоўнік/ода|ода]], [[слоўнік/эпітафія|эпітафія]], [[слоўнік/элегія|элегія]], [[слоўнік/пасланне|пасланне]], [[слоўнік/пародыя|пародыя]]), іншыя зніклі зусім або ўжываюцца надзвычай рэдка ([[слоўнік/ідылія|ідылія]], [[слоўнік/эпіталама|эпіталама]], эклога, [[слоўнік/дыфірамб|дыфірамб]], [[слоўнік/панегірык|панегірык]], [[слоўнік/мадрыгал|мадрыгал]], [[слоўнік/канцона|канцона]], [[слоўнік/пастараль|пастараль]], псальм, серэнада, альба, [[слоўнік/стансы|стансы]], [[слоўнік/ямбы|ямбы]], [[слоўнік/апалог|апалог]]).\\ Жанры класічныя — інтэрнацыянальны набытак вершаванага слова. Яны пасадзейнічалі ўзбагачэнню жанравай палітры еўрапейскай паэзіі, пашырэнню кола тэм і матываў у вершатворчасці розных нацый і народнасцей.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/жанр-літаратурны]] * [[слоўнік/вершаваныя-жанры]] * [[слоўнік/ліра-эпічныя-жанры]]