~~META: title = Евангеллі &keywords = евангелле, евангеллі &abstract = Што такое Евангелле? Кананічныя і апакрыфічныя Евангеллі &iftrue = nan ~~ ====== Евангеллі ====== Евангеллі – (ад грэч. euangelion – добрая вестка) – раннехрысціянскія творы, пра жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста.\\ Узніклі на мяжы І-ІІ стст. н.э. Аўтарамі Евангелляў лічаць апосталаў або іх вучняў. Евангеллі падзяляюцца на кананічныя – ад Матфея, Марка, Лукі і Іаана (уваходзяць ў Новы Запавет) і апакрыфічныя (гл. [[слоўнік/апокрыф|апокрыф]]).\\ На Беларусі Евангеллі бытуюць з X ст. Найбольш старажытныя Евангеллі, якія дайшлі да нас – Тураўскае Евангелле (XI ст.), Аршанскае Евангелле (XIII ст.), Полацкія (XII-ХІV стст.), Мсціжскае (XIII-ХІV стст.), Друцкае, Лаўрышаўскае (XIV ст.), Жыровіцкае (XV ст.) і інш.\\ Евангельскія сюжэты, вобразы, прытчы, сімвалы шырока выкарыстоўвалі ў літаратурнай і асветніцкай дзейнасці [[творы/іншае/кірыла-тураўскі|Кірыла Тураўскі]], Клімент Смаляціч, [[творы/іншае/францыск-скарына|Францыск Скарына]], Васіль Цяпінскі, [[творы/іншае/сымон-будны|Сымон Будны]], Л. І С. Зізаніі, Л. Карповіч, [[постаці/мялецій-сматрыцкі|Мялецій Сматрыцкі]], [[творы/іншае/афанасій-філіповіч|Афанасій Філіповіч]] і інш.\\ Евангеллі вызначаюцца майстэрствам устаўнага пісьма (самага старажытнага тыпу кірылічнага пісьма) і мастацкага аздаблення (арнаментальныя пачатковыя літары, застаўкі, мініяцюры). У некаторых Евангеллях (Слуцкае) праявіліся асобныя моманты старабеларускай мовы. У перакладзе на яе «Евангелле» ў 1570 гады надрукаваў у сваёй друкарні Васіль Цяпінскі.\\ \\ \\ Крыніца: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм – Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1998. – 576 с.